Фінансавы аналітык: Істотная змена цэн на нафту можа стаць прадметам новых перамоў

10 марта 2020
Такое меркаванне напярэдадні выказаў эксперт у інтэрв'ю нашаму тэлеканалу. Па словах спецыяліста, нягледзячы на довады аб паступовым пераходзе на альтэрнатыўны транспарт і энергію, асноўным спажыўцом нафтапрадуктаў па-ранейшаму застанецца авіяцыя і прамысловыя вытворчасці. Таму роля НПЗ у нацыянальнай эканоміцы будзе нязменна высокай. Дарэчы, сярод іншага, аналітык прагназуе ў найбліжэйшы час новыя раўнды беларуска-расійскіх перамоў па нафце на фоне сітуацыі на рынку. 

Эксперт канстатаваў: сітуацыя на рынку неардынарная, але паніка пакуль больш эмацыйная, чым эканамічна абгрунтаваная. І некаторыя інвестары могуць нават вельмі ўдала ўкласці свае зберажэнні ў актывы да зваротнага росту каціровак.