Фінансаванне тэрарызму праз банкаўскую сістэму Беларусі выключана

25 ноября 2015

Імавернасць фінансавання тэрарызму праз банкаўскую сістэму Беларусі практычна выключана. Пра гэта сёння заявіў журналістам дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Рэўт. У гэтым месяцы беларуская фінансавая разведка і прадстаўнікі Нацбанка прынялі ўдзел у двух форумах па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. Паводле ацэнкі міжнародных экспертаў, наша краіна не трапляе ў зону хвалявання. Але больш падрабязная ацэнка рызык у банкаўскай сістэме Беларусі ўсё ж будзе праведзена ў наступным годзе. Зоймуцца гэтай працэдурай спецыялісты Нацыянальнага банка сумесна з калегамі з Сусветнага банка.

Анатоль Мароз, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацбанка Беларусі: "Пасля правядзення пленарнага пасяджэння, якое адбылося па легалізацыі даходаў і фінансавання тэрарызму, у Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з рэкамендацыяй ФАТ, трэба правесці ацэнкі рызык. У гэтым кірунку Нацыянальным банкам сумесна з ДФМ будзе праведзена ацэнка рызык з такімі органамі, як Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд".

Вячаслаў Рэўт, дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Усё краіны-ўдзельнікі і назіральнікі адзначылі важнасць барацьбы з тэрарызмам. На сённяшні дзень - гэта краевугольны камень у нашай працы. Мы праводзім шэраг сумесных аперацый як па абмене інфармацыяй, так і па выяўленні асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму".

У адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, летась беларускія банкі атрымалі права не праводзіць або прыпыняць падазроныя аперацыі. Як вынік, за 5 месяцаў 2014 і 9 месяцаў бягучага года 134 суб'ектам гаспадарання адмоўлена ў ажыццяўленні фінансавых аперацый, прыпынена абслугоўванне 70 аналагічных структур.