Фермеры ЗША і Канады правялі тэст-драйв некалькіх мадэляў "Беларуса"

14 марта 2018

Здольнасці энерганасычаных беларускіх трактароў ацанілі фермеры ЗША і Канады. Яны сёння правялі тэст-драйв некалькіх мадэляў "Беларуса". Каб пазнаёміцца з тэхнікай трактарнага завода, у Мінск прыехалі амаль тры дзясяткі заакіянскіх аграрыяў і дылераў гаспадарчай тэхнікі. Напярэдадні яны пабывалі ў вытворчых цэхах завода і ўбачылі, як на канвееры збіраюць "Беларус". А сёння амерыканцы і канадцы змаглі сесці за руль трактара і праверыць яго магутнасць і хадавыя здольнасці на спецыяльным палігоне.

Філіп Сміт, фермер (Канада): "Я бываў на многіх трактарных заводах у ЗША і Канадзе, я бачу высокі ўзровень беларускай вытворчасці. І я ўражаны. Асабліва спадабаліся вашыя энерганасычаныя мадэлі. Так трымаць! Працягвайце ў тым жа духу. Мы задаволены тым, што ўбачылі тут, у Мінску".

Усяго ў Канаду і ЗША пастаўлена больш за 50 тысяч беларускіх трактароў. У найбліжэйшыя гады МТЗ плануе павялічыць пастаўкі ў два-тры разы.