Фермерскія гаспадаркі Мінскай вобласці вырошчваюць агародніну ў адкрытым грунце

12 сентября 2019
Фермерскія гаспадаркі Мінскай вобласці ў адкрытым грунце вырошчваюць пятрушку, таматы і баклажаны. На  эксперыментальных  пляцоўках гэтыя культуры высадзілі ў Смалявіцкім раёне. Ураджай  спаржы сёлета сабралі з плантацыі пад Стоўбцамі. Прычым вырошчваць  нетыповыя  для нашага клімату культуры часцей спрабуюць фермерскія гаспадаркі. Іх палі займаюць прыкладна тысячу гектараў. На такіх жа плошчах агародніну вырошчваюць і дзяржаўныя прадпрыемствы. Зараз у вобласці актыўна ідзе ўборка бульбы, морквы, капусты, таматаў і буракоў. Адначасова фермеры рыхтуюць сваю прадукцыю да рэалізацыі.

Акрамя сельдэрэя, спаржы і баклажанаў у Мінскай вобласці даволі паспяхова ў  прамысловых  маштабах вырошчваюць грэцкія арэхі і фундук.