У Бруселі сёння гавораць аб Беларусі. Напрыклад, Вена разглядае Мінск як важнага партнёра. Аб гэтым на палях саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі заявіў Федэральны канцлер Аўстрыі Крысціян Керн. Аўстрыйскі палітык даў эксклюзіўнае інтэрв'ю здымачнай групе Агенцтва тэленавін.
Крысціян Керн, Федэральны канцлер Аўстрыі:
"Як кіраўнік урада Аўстрыі я абсалютна выразна ўсведамляю, што мы разглядаем Беларусь як важнага партнёра. У нас цесныя сувязі ў эканоміцы, і мы жадалі б умацаваць нашы адносіны".













