Фабрыка ў Салігорску гатова ў паўтара раза павялічыць выпуск яек перапёлкі

22 февраля 2018

Прадпрыемствы птушкагадоўчай галіны Мінскай вобласці пашыраюць асартымент прадукцыі і рынкі збыту. Фабрыка ў Салігорску сёлета гатова ў паўтара раза павялічыць выпуск яек перапёлкі. Зараз гэта 170 тысяч штук за дзень. Напярэдадні пабудавалі новы птушнік, працягваецца мадэрнізацыя. Цяпер галоўная задача - нарасціць экспарт.

Мікалай Ткачук, галоўны заатэхнік Салігорскай птушкафабрыкі: "Мы стварылі пэўны мікраклімат: падтрымліваем пэўную тэмпературу, ціск, вільготнасць. Аўтаматычнае кармленне і паенне птушкі. Адно яйка важыць усяго 8 грамаў, калі параўноўваць з курыным – 60 грамаў".

У цэлым жа ў Мінскай вобласці больш за 20 прадпрыемстваў, якія, акрамя курэй, вырошчваюць цацарак, індычак, фазанаў і страусаў.