Еўрасаюз вылучыць 6 мільёнаў еўра на падтрымку малога бізнесу ў Беларусі

13 сентября 2017

Еўрасаюз праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця вылучыць 6 мільёнаў еўра на падтрымку малога бізнесу ў Беларусі.

Пагадненне падпісана сёння ў Міністэрстве эканомікі. Яно паспрыяе павышэнню канкурэнтаздольнасці малых прадпрыемстваў, умацаванню іх патэнцыялу, стварэнню новых рабочых месцаў і дыверсіфікацыі нацыянальнай эканомікі. Больш як дзвесце малых прадпрыемстваў змогуць скарыстацца кансультацыямі і новымі тэхналогіямі па праграме. Асаблівая ўвага будзе надавацца бізнесу за межамі сталіцы.

Да падпісання пагаднення іншыя сумесныя праекты Беларусі і ЕБРР абмеркавалі на сустрэчы міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага і прэзідэнта банка Сумы Чакрабарці. Гаворка ішла пра першы пілотны праект дзяржаўна-прыватнага партнёрства па рэканструкцыі ўчастку аўтадарогі М-10.