Еўрапейскі саюз накіруе 5 мільёнаў еўра на пераход беларускай эканомікі на зялёныя рэйкі

31 марта 2015

У сталіцы прайшоў міжнародны семінар па садзейнічанні пераходу беларускай эканомікі на зялёныя рэйкі. Прадстаўнікі ААН, Еўрапейскага саюза і Міністэрства прыродных рэсурсаў і і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі падзяліліся сваімі думкамі на конт таго, на якім этапе знаходзіцца наша краіна і насколькі перспектыўна ажыццявіць пераход Беларусі да мадэлі зялёнай эканомікі.

Фінансаванне праекта цалкам возьме на сябе ЕС. Агульны кошт пераходу да зялёнай эканомікі складзе каля 5 мільёнаў еўра. Ён разлічаны на 3 гады і будзе рэалізоўвацца праграмай развіцця ААН сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.