Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця падтрымае беларускі бізнес

10 декабря 2018

Крэдыт на суму 50 мільёнаў еўра атрымае Белінвестбанк. Сёння бакі падпісалі пагадненне. Грашовыя сродкі будуць накіраваны на пашырэнне магчымасцяў крэдытавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Здзелка таксама дапаможа павялічыць партнёрскую сетку беларускага банка і пашырыць яго дзейнасць на міжнародным рынку. 

Аляксандр Піваварскі, кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі: "Для Беларусі вельмі важна, што мы зноў адкрылі гэта акно такіх здзелак, А/В крэдытаў. Гэта значыць, што новы тып інвестара глядзіць ізноў на Беларусь, значыць, прыватныя кампаніі, іншыя кампаніі могуць таксама разлічваць на такі тып здзелкі".

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця працуе ў Беларусі з 1992 года. За гэты час ён інвеставаў больш за 2 мільярды еўра ў больш як 90 эканамічных праектаў краіны. Новы крэдыт з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем эфектыўнай працы Еўрапейскага банка і беларускай фінансавай сістэмы.