Еўрапейская гандлёва-прамысловая палата падтрымае малы і сярэдні бізнес у Беларусі

5 декабря 2013

Размова ідзе не пра вялікія і маштабныя інвестыцыйныя сумы. Па словах інвестараў, яны павінны быць пад'ёмныя як для беларускага партнёра, так і для еўрапейскага. Першая падтрымка ўжо ажыццёўленая. У рамках Міжнароднай інвестыцыйнай канферэнцыі былі выбраныя каля 30 беларускіх прадпрыемстваў, якім акажуць фінансавую дапамогу.



Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: Гэта сельская гаспадарка, сфера паслуг, вытворчасць прадуктаў харчавання, лагістыка. Гэта транспартныя паслугі і IT-паслугі.



Джэймс Уілсан, дырэктар дзелавога савета Беларусь - ЕС: Беларусь, безумоўна, канкурыруе на рынках з Расіяй, Украінай, Польшчай, Румыніяй. Перавагай у параўнанні з гэтымі краінамі з'яўляецца месцазнаходжанне, таксама ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў. Згодна з рэйтынгам Сусветнага банка, ваша краіна займае дастаткова высокія пазіцыі і ў Беларусі лёгка адкрыць новую кампанію.



Міжнародныя эксперты ацанілі інвестыцыйны патэнцыял і магчымасці Беларусі. У рамках праекта Усходняе партнёрства прадоўжаць ажыццяўляць фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі.