"Еўраопт" адкрыў у Маскве свой інтэрнэт-магазін

16 мая 2015

Брэнд "зроблена ў Беларусі" ўжо даўно гучыць як сінонім высокай якасці. А цяпер у дадатак да шырокага якаснага асартыменту спажывец можа атрымаць і бясплатную дастаўку. Найбуйнейшы беларускі рэтэйлер "Еўраопт" адкрыў у Маскве свой інтэрнэт-магазін. Прычым аналагаў такому сэрвісу ў расійскай сталіцы пакуль няма.

Аляксей Кандраценка даведаўся, як працуе анлайн-заказ.

Пачатак летняга сезона - самы час запасціся прадуктамі для паездкі на дачу або пікнік. Гародніна, мясныя, малочныя прадукты і напоі адным клікам адпраўляем у кошык заказу. Ужо праз гадзіну кур'ер з'явіцца на парозе кватэры.

Нават з улікам маскоўскіх затораў задача на сто працэнтаў выканальная. Прыехаць своечасова да пакупніка дапамагаюць змяшчальныя скутары. Інтэрнэт-магазін "Еўраопт" у расійскай сталіцы па сутнасці той жа супермаркет, толькі цэны ніжэйшыя.

У віртуальным супермаркеце больш за 5 тысяч найменняў тавараў, значную частку якіх складаюць тавары беларускіх вытворцаў. Анлайн-заказ прадуктаў пакуль даступны для жыхароў чатырох раёнаў Масквы. Але павышаны попыт на такі сэрвіс дае падставу сцвярджаць: да канца года гэтай паслугай змогуць карыстацца ўсе жыхары мегаполіса.

Андрэй Засценскі, генеральны дырэктар сеткі "Еўраопт" у Расіі: "Статыстыка паказвае, што той чалавек, які хаця б раз скарыстаўся нашай паслугай, заказвае і наступныя разы, што гаворыць пра тое, што наша паслуга запатрабаваная і яе чакае шырокі попыт на дадзеным рынку ў Маскве".

Сёння ў найбуйнейшага беларускага рэтэйлера 318 магазінаў па ўсёй Беларусі. Папулярызацыю на расійскім рынку "Еўраопт" пачаў са Смаленска, і разам з анлайн-продажамі ў Маскве гэта толькі пачатак шляху. У "Еўраопце" лічаць: з развіццём анлайн-гандлю ў Расіі павялічыцца экспарт беларускіх тавараў, што забяспечыць дадатковы прыток валюты ў нашу краіну.