Еўразійскі міжурадавы савет адбыўся ў Маскве ў фармаце відэаканферэнцыі

10 апреля 2020
Адна з асноўных тэм  - забеспячэнне эканамічнай стабільнасці ва ўмовах развіцця пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС  узгаднілі меры, якія неабходна распачаць у рамках саюза пяці дзяржаў. Гэта датычыцца  руху тавараў, якія востра неабходныя сёння: сродкі індывідуальнай абароны, дэзынфектары, медыкаменты, спрашчэнне мытных працэдур. На наступным тыдні ў фармаце відэаканферэнцыі  меры рэагавання на сітуацыю з COVID-19 абмяркуюць кіраўнікі краін ЕАЭС.