Еўразійскі банк развіцця і Беларуськалій падпісалі сёння крэдытную дамову

14 января 2020
Грошы выдаюць пад камфортныя працэнты на 5 гадоў без дзяржгарантый. Яны пойдуць у тым ліку на тэхнічнае пераўзбраенне, папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства, а таксама на завяршэнне праекта па ўзвядзенні Петрыкаўскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Здача першай чаргі аб'екта запланаваная на будучы год. Сярод іншых значных праектаў, куды будуць укладзены крэдытныя сродкі,  таксама будаўніцтва Дарасінскага рудніка, запуск другой чаргі завода па вытворчасці нітрату калію.