Ерэван прымае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета

25 октября 2017

Беларусь на саміце прадставіць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. На парадку дня стаіць больш за 15 пытанняў. Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. А таксама ініцыятывы для процідзеяння незаконнаму абароту тавараў на мытнай тэрыторыі. Асаблівая ўвага дарожнай карце па транспартнай палітыцы і ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў руху тавараў, паслуг і капіталу.