Энергетыка Мінскай вобласці павялічвае аб'ёмы спажывання мясцовых відаў паліва

13 марта 2014
Зараз ідзе падрыхтоўка да сезону здабычы торфу. Дарэчы, флагман гэтай прамысловасці ў вобласці - завод у пасёлку Усяж. Аляксей Кандраценка даведаўся, у чым, уласна, выгада ад выкарыстання торфу і якая будучыня ў альтэрнатыўнай энергетыкі?

Радовішча торфу ў Смалявіцкім раёне, вядома, не краіна Эльдарада, але мясцовую сыравіну - торф - няйнакш як балотнае золата не назавеш. Таварны выгляд яму надаюць на заводзе ў пасёлку Усяж. Сярод спажыўцоў такіх чорных зліткаў - і прамысловыя гіганты як у Беларусі, так і за мяжой.
Такі эканамічны эфект нават сёння, у эпоху газіфікацыі, гаворыць сам за сябе.
Каб зразумець перавагі ад выкарыстання торфу, дастаткова простай арыфметыкі. 2 тоны брыкету замяняюць 1000 кубаметраў прыроднага газу. І калі такая колькасць торфу для спажыўцоў каштуе адзін мільён рублёў, то газавы эквівалент - больш за 2 з паловай.
Адно толькі прадпрыемства ва Усяжы выпускае 100 тысяч тон торфабрыкету за год. Усяго такіх у Беларусі 19. Згодна з дзяржпраграмай Торф, заводы актыўна мадэрнізуюць.
Валерый Кавалёў, намеснік генеральнага дырэктара ДВА Белпалівагаз: Дзякуючы гэтай праграме мы мадэрнізавалі 16 прадпрыемстваў. Гэта дазволіла павялічыць аб'ёмы вытворчасці да 1 мільёна 394 000 тон брыкету. Гэта дазволіла замясціць 590 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу.
Усе пляцоўкі, на якіх здабывалася паліва, далей пераходзяць да аграрыяў або лясгасаў. Такім чынам, не бывае пустых і безгаспадарных месцаў.
Торфабрыкетнаму заводу ва Усяжы - 60 гадоў. Да такого ўзросту прыйшоў з салідным багажом: 6 мільёнаў тон брыкету. Але адпачываць яму не прыйдзецца. Запасаў пакуль не здабытага торфу, паводле разлікаў вучоных, хопіць яшчэ мінімум на стагоддзе.