Энергетычная вярба замест газу

1 апреля 2019

У Кобрынскім раёне з'явяцца плантацыі энергетычнай вярбы. У спецыяльным гадавальніку камунальнікі высадзілі каля 140 тысяч чаранкоў на пяці гектарах. Гэта пілотны праект мясцовай ЖКГ. Мэта - атрымліваць дранку для кацельняў на цвёрдым відзе паліва.  Усё гэта дазволіць паменшыць выкарыстанне газавых катлоў, патанніць паслугі і знізіць сабекошт драўніны. 

Першую плантацыю энергетычнай вярбы плануюць закласці гэтай восенню на 500 гектарах. Павялічваць аб'ёмы дранкі для рэгіёна - надзённая неабходнасць, бо ў найбліжэйшы час у Кобрыне з'явяцца яшчэ дзве магутныя гарадскія кацельні на 12 і 17 мегават, якія таксама будуць працаваць на цвёрдым паліве.