Электронныя сістэмы ў разы зніжаюць кантрольную нагрузку на бізнес

16 декабря 2016

Такое меркаванне сёння выказаў  журналістам  міністр па падатках і зборах Беларусі  падчас Міжнароднага бізнес-форуму.  У Мінску абмяркоўвалі  эфектыўнасць электроннага абмену звесткамі  і механізмы адсочвання тавараў на міждзяржаўным узроўні.  У прыватнасці, у рамках ЕАЭС.  Паводле слоў   прадстаўніка падатковага ведамства,  аб эфектыўнасці электроннага абмену данымі   сведчаць ужо ўкаранёныя сістэмы. У прыватнасці,  кантролю  касавага абсталявання,  гандлёвых аўтаматаў,  ігральнага  бізнесу. 
Паводле слоў міністра, у наступным годзе глабальных змен у падатковым заканадаўстве  не адбудзецца.