У Брэсце павысілі цеплавую магутнасць мясцовай кацельні - усталявалі новы электракацёл. Мадэрнізацыя дазволіць забяспечыць цяплом 175 дамоў, 10 дзіцячых садоў, 4 школы і ліцэй. Энергію для вытворчасці цяпла ад новага абсталявання пераважна будуць выкарыстоўваць у начны час. У паўднёвай частцы горада ўжо ўведзены ў эксплуатацыю такі электракацёл. Яшчэ адзін запушчаны на Заходняй міні-ЦЭЦ у Пінску. Праграмай мерапрыемстваў па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму краіны прадугледжаны ўвод дваццаці такіх электракатлоў. Іх сумарная намінальная магутнасць 916 мегават. Гэта дапаможа забяспечыць цяплом буйныя населеныя пункты і дазволіць эканоміць энергарэсурсы.
У Брэсцкай вобласці запланавана таксама ўсталяванне чацвёртага электракатла. Яго будаўніцтва намечана на Бярозаўскай ДРЭС.













