Электрычнасць БелАЭС будзе максімальна выкарыстоўвацца ў сістэмах шматкватэрных жылых дамоў

26 февраля 2019

Міністэрства будаўніцтва архітэктуры   плануе максімальна выкарыстаць электрычнасць атамнай станцыі ў сістэмах шматкватэрных жылых дамоў і сацыяльных аб'ектаў пасля ўводу ў работу Беларускай АЭС. Праектаванне і будаўніцтва будынкаў паводле новых праектаў ужо вядзецца. Пераймаецца вопыт скандынаўскіх краін. Нагадаем, першы электрычны дом здалі ў канцы 2018 года ў Баранавічах.

Арцём Юшкевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: "Прапрацоўваем пілотныя праекты, якія будуць вызначацца аб'ёмам гэтай энергіі, спосаб яе спажывання, прынцыповыя схемы электразабеспячэння. Безумоўна, грамадзяне адчуюць на сваім кашальку выкарыстанне электрычнай энергіі, у тым ліку ў шматкватэрных жылых дамах, у якіх яны будуць пражываць".

Аб'ёмы будаўніцтва такога жылля пакуль не вызначаныя. Зараз жылы сектар спажывае больш за 35 % энергарэсурсаў.