Экстрэмальныя ўмовы надвор’я ўносяць змяненні ў працу аграрыяў

13 июня 2019
Анамальная спякота працягвае выпрабоўваць беларусаў. Экстрэмальныя ўмовы надвор’я ўносяць сур'ёзныя змяненні ў працу аграрыяў. У Гомельскай вобласці  ападкаў не было больш як месяц. Тэмпературны ачаг зафіксаваны і ў Мінскам рэгіёне. 30-градусная спякота некалькі дзён не спадае ў Віцебскай вобласці. Адсутнасць дажджоў вымушае прымаць тэрміновыя меры. Як гаворыцца, прыходзіцца круціцца і ратаваць ураджай. Пра тэмпературныя рэкорды, наступствы  анамалій  надвор’я і навуковую бітву за ўраджай  рэпартаж Ганны Кавалёвай (відэа).