Экспазіцыю Беларусі на выставе ў Баку наведаў Прэзідэнт Азербайджана

17 мая 2018

Беларусь прапануе сваю прадукцыю на найбуйнейшай у Прыкаспійскім рэгіёне выставе, якая праходзіць у Баку. Дзясятак беларускіх прадпрыемстваў прэзентуюць сельгастэхніку, мяса-малочныя вырабы і іншыя прадукты харчавання.

Экспазіцыю нашай краіны наведаў Прэзідэнт Азербайджана. Ільхама Аліева сустрэлі з нацыянальным каларытам, пачаставалі кандытарскімі вырабамі, пасля чаго кіраўнік рэспублікі пагутарыў з вытворцамі і заклікаў да далейшага пашырэння супрацоўніцтва беларускіх і азербайджанскіх кампаній у сферы харчавання. Адзначым, у міжнароднай выставе прымаюць удзел больш за 400 прадпрыемстваў з 34 краін.