Экспартны патэнцыял ААТ "Керамін" абмеркавалі на сустрэчы з кіраўніцтвам Мінска

11 апреля 2022

Імпартазамяшчэнне і новыя рынкі. Пытанні развіцця вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і керамічных вырабаў абмеркавалі на сустрэчы з кіраўніцтвам беларускай сталіцы. Уклад прадпрыемства "Керамін" у эканоміку  як горада, так і ўсёй  краіны значны. Сёння каля 80 % аб'ёму прадукцыі адпраўляецца на экспарт. Адно з галоўных і актуальных пытанняў -дыверсіфікацыя рынкаў, удасканаленне лагістыкі і схем паставак сыравіны. Прадпрыемства працуе без збояў, загрузка вытворчасці поўная, усе падпісаныя кантракты выконваюцца.

Акцэнт прадпрыемства на пашырэнне асартыменту. Сярод навінак - клінкерная цэгла. У планах - выпуск інавацыйнай прадукцыі.