Экспартны і інвестыцыйны патэнцыял Мінскай вобласці быў прадстаўлены на рэгіянальным эканамічным форуме

12 октября 2019

Экспартны і інвестыцыйны патэнцыял самай вялікай вобласці краіны - Мінскай - напярэдадні быў прадстаўлены на рэгіянальным эканамічным форуме. На базе завода "Джылі" ў Барысаўскім раёне прайшла сустрэча дэлегацый з шасці краін - гэта прадстаўнікі рэгіёнаў-пабрацімаў Цэнтральнага рэгіёна з Расіі, заходняй Еўропы і Азіі.

У цэлым экспартная карта Мінскай вобласці ўжо налічвае больш як 150 краін свету. Летась прадпрыемствы цэнтральнага рэгіёна на экспарце зарабілі 7 мільярдаў долараў. Асноўныя гандлёвыя партнёры вобласці - Расія, Кітай, Бразілія, Украіна, Германія і Літва.

У топе экспартных пазіцый Мінскай вобласці - кар'ерныя самазвалы з Жодзіна, малочная і мясная прадукцыя, пастаўкі легкавых аўто, чыгуначных вагонаў і калійных удабрэнняў.