Экспартны форум "Беларусь малочная" стартаваў сёння

18 апреля 2018

Ужо на гэтым тыдні, магчыма, атрымаецца ўрэгуляваць пытанні паставак беларускага мяса і малака на расійскі рынак - у пятніцу ў Маскве запланавана рабочая сустрэча кіраўнікоў аграрных ведамстваў дзвюх краін. Паведаміў пра гэта міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Леанід Заяц адзначыў, што ў першую чаргу неабходна абмеркаваць харчовыя балансы, г.з. пазначыць асартымент, аб'ёмы і тэрміны паставак, каб увязаць эканамічныя інтарэсы дзвюх краін. Важнай застаецца і тэма зняцця часовых абмежаванняў з беларускіх прадпрыемстваў мяса-малочнай галіны, уведзеных тыдзень таму.

Падчас рабочай сустрэчы, магчыма, абмяркуюць і пытанне стварэння адзінага малочнага рынку. Сітуацыю з вытворчасцю і пастаўкамі нашых прадуктаў, у тым ліку на расійскі рынак, закраналі і на экспартным форуме "Беларусь малочная", які стартаваў сёння. Эксперты ўпэўнены, што так званыя малочныя войны наносяць шкоду эканомікам абедзвюх краін.

Чацвёрты раз экспартны форум збірае ў Мінску гульцоў малочнага рынку з Беларусі, Расіі, Украіны, Еўрасаюза і Кітая. Акцэнт на новыя рынкі і новыя тавары. Першы дзень працы сабраў каля 300 удзельнікаў з 15 краін.