Мінскаму трактарнаму заводу сёлета 75! Магутных трактараў BELARUS ведаюць не толькі ў нас, сельгастэхніку пастаўляюць у Расію, Казахстан, Украіну, Афрыку. Усяго на экспартнай карце больш за 100 краін. Пры гэтым завод закрывае патрэбы і ўнутранага рынку. Толькі за 11 месяцаў мінулага года беларускія аграрыі атрымалі звыш паўтары тысячы трактароў. Большая частка з іх адправіліся ў сталіцу і цэнтральны рэгіён. Дарэчы, у найбліжэйшыя тры гады на заводзе плануюць цалкам абнавіць мадэльны рад.
Некаторыя навінкі стальных машын можна ўбачыць і зараз на пляцоўцы каля Мінскага трактарнага завода. Там арганізавана open-air выстава тэхнікі.













