Экспарт сельгаспрадукцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза павялічыўся сёлета ў паўтара раза

15 ноября 2017

Экспарт сельгаспрадукцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза павялічыўся сёлета ў паўтара раза. Таксама адзначаны прырост і на рынак Кітая. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Мінсельгасхарча. Сертыфікаваны 36 малочных прадпрыемстваў. Праведзена вялікая праца па выдачы дазволаў мясаперапрацоўчым заводам. Ідзе сертыфікацыя птушкафабарык. Увесь спектр узаемнага гандлю, інвестпраекты і лагістыку, паводле слоў Леаніда Зайца, плануецца абмеркаваць у снежні падчас візіту ў КНР.

Леанід Заяц, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Кітайскі рынак патрабуе пэўнай упакоўкі, пэўнай маркіроўкі, пэўнага прадукту, які карыстаецца там попытам. Ствараем лагістыку прасоўвання нашай прадукцыі на кітайскі рынак. Таму што гэты рынак за 8 тысяч кіламетраў. Таксама не проста прасунуць сваю прадукцыю ў чужой краіне. Таму ствараем адпаведныя структуры, у інтарэсах якіх супрацоўнічаць з Беларуссю, каб прасоўваць наш тавар".

Рост вытворчасці сельгаспрадукцыі ў Беларусі па выніках года чакаецца на ўзроўні 3 %. У параўнанні з мінулым годам на 180 тысяч тон вырасла вытворчасць малака.