Экспарт беларускай свініны ў Расію адновяць за найбліжэйшыя два-тры дні

17 марта 2015

Экспарт беларускай свініны ў Расію будзе  поўнасцю адноўлены за найбліжэйшыя два-тры дні. Пра гэта сёння ў Мінску заявілі міністры сельскай гаспадаркі дзвюх краін на сумеснай калегіі. Яны падкрэслілі, што  адпаведныя  дамоўленасці ўжо дасягнутыя. Па словах кіраўніка расійскага ведамства Мікалая Фёдарава, спецыялісты Рассельгаснагляду  гатовыя за  найбліжэйшы  час наведаць беларускія прадпрыемствы, экспарт прадукцыі якіх часова прыпынены, каб пацвердзіць бяспеку тавараў для спажыўцоў.

Мікалай Фёдараў, Міністр сельскай гаспадаркі Расіі: "За  лічаныя дні  мы даб'ёмся прыняцця неабходных дадатковых рашэнняў, таму што напрацоўкі завершаныя. І  беларускі бок, і расійскі бок распачалі і будуць прымаць на працягу лічаных дзён актыўныя дзеянні, і будуць вынікі".

Леанід Заяц, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Тыя рашэнні, якія прынятыя на гэтых калегіях, з'яўляюцца спрыяльнымі для эканомікі і аграпрамысловага  комплексу Рэспублікі Беларусь. Павінен адзначыць, нам павялічаныя магчымасці пастаўкі на расійскі рынак у большых аб'ёмах малочнай прадукцыі, якія перавышаюць  узровень мінулага года практычна на 350 тысяч".

Павелічэнне экспарту малочнай прадукцыі ў Расію - гэта толькі адна з лічбаў, якія сёння зацвердзілі на калегіі падчас абмеркавання планаў паставак на гэты год. Леанід Заяц таксама адзначыў, што вызначаны аб'ёмы і па мясной прадукцыі: ялавічыне і птушцы. Яны таксама выраслі ў параўнанні з мінулым годам.