Экспарт беларускай малочнай прадукцыі да 2030 года можа наблізіцца да 4 мільярдаў долараў. Гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў. За апошнія 5 гадоў пастаўкі з Беларусі выраслі на траціну. Малочную прадукцыю можна набыць у 58 краінах. Растуць пастаўкі і ў краіны СНД. Найбольш актыўны гандаль ідзе з Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам і Азербайджанам.
У сярэднім 60 % ад аб'ёму вытворчасці ідзе за мяжу. Імпарцёры адзначаюць якасць нашых малочных тавараў. Такіх вынікаў удалося дасягнуць дзякуючы рэканструкцыі малочна-таварных ферм. За 10 гадоў яе правялі больш як у паўтары тысячах гаспадарак.













