Экспарт беларускага хлеба можа пабіць рэкорды 2019 года

19 октября 2020

Пабіць леташнія паказчыкі абяцае і экспарт беларускага хлеба. Такой інфармацыяй падзяліўся намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло. Хлебапячэнне - магутная галіна. Яе развіццё справа не толькі прэстыжу, але і харчовай бяспекі. Нам удалося захаваць лепшыя традыцыі і яшчэ прымножыць. У 90-я выпускалі толькі некалькі найменняў хлеба, нас называлі "зонай рызыкоўнага земляробства". А сёння мы вырошчваем столькі збожжа, што на ўласным караваі можам зарабляць валюту.

На сёння хлеб пякуць 43 абласныя заводы. Плюс больш за 400 гандлёвых аб'ектаў абзавяліся невялікімі пякарнямі. Рост за дзесяцігоддзе ў 3 разы.