Экспарт беларускіх тавараў у Францыю вырас

30 октября 2014

Першае пасяджэнне беларуска-французскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пройдзе ў лютым у Мінску. Парадак сустрэчы сёння прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў з дыпламатамі Францыі. Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін, асабліва ў апошнія месяцы. Сёлета экспарт беларускіх тавараў у Францыю вырас на 130%. Упершыню ён перавысіць мяжу ў 100 мільёнаў долараў. Асаблівы імпульс узаемадзеянню надасць і стварэнне сумесных прадпрыемстваў.


Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Францыі: Гаварылі мы сёння па супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі, сельскай гаспадаркі, у іншых галінах эканомікі. Абмяркоўвалі канкрэтныя праекты, якія рэалізуюцца ці будуць рэалізаваныя бліжэйшым часам паміж Беларуссю і Францыяй. Гэта праект зборачнай вытворчасці аўтамабіляў пежо і сітраен, гэта будаўніцтва пры ўдзеле цэлай сеткі гатэляў на тэрыторыі Беларусі….


Заўтра дыялог аб умацаванні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння працягнецца. Мінск прыме рэгіянальную нараду з удзелам паслоў Францыі ў краінах СНД і Грузіі.