Экспарт беларускіх тавараў у Цюменскую вобласць за 4 гады вырас амаль у 2,5 раза

26 марта 2014
Пра гэта паведаміў ганаровы консул Беларусі ў Цюмені Уладзімір Шугля. На рынак гэтага расійскага рэгіёну пастаўляюцца нашы аўтобусы, грузавікі, шыны, трактары і цягачы. Акрамя пытанняў эканамічнага супрацоўніцтва, была закранутая падрыхтоўка да 2 красавіка - Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Напрыклад, у Цюмені пройдзе ўрачысты сход, куды запрошаныя каля 400 чалавек - грамадскія дзеячы, дэпутаты і чыноўнікі.

Уладзімір Шугля, ганаровы консул Беларусі ў Цюмені: Бегаюць мінскія аўтобусы. Каля 360 аўтобусаў будзем мець ужо да канца гэтага месяца ў парку Цюмені. Практычна 2/3 парка складаюць гэтыя аўтобусы.

Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Беларусі: На 2-е красавіка ў нас запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Маскоўскім інстытутам гісторыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава. Там створаны навукова-даследчы цэнтр, які вывучае гісторыю дыяспар.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі будуць адзначаць ужо 18-ы раз. 2 красавіка святочныя канцэрты збяруць сотні людзей адразу ў дзвюх сталіцах. У Мінску ўрачыстасці ўпершыню пройдуць у Вялікім тэатры оперы і балета. А ў Маскве да канцэртаў рыхтуецца Цэнтральны акадэмічны тэатр Расійскай арміі.