Экспарт беларускіх IT-прадуктаў і паслуг у ЗША павялічыўся амаль на 50%

1 сентября 2019

Па прыклады, калі разумны сэнс і рэальная эканоміка ідзе наперадзе эмацыйнай палітыкі, хадзіць далёка і не трэба. У ЗША, напрыклад, ужо даўно ацанілі беларускую гнуткасць розуму і магчымасці нашых праграмістаў.

Амаль на 50% павялічыўся экспарт беларускіх IT-прадуктаў і паслуг у ЗША. Тэмпы росту за першыя шэсць месяцаў гэтага года істотна перавышаюць паказчыкі папярэдняга. Гэта наводзіць на пэўныя думкі. Нашы высокія тэхналогіі ўсё больш актыўна заваёўваюць знешнія рынкі, пры гэтым нават такія канкурэнтныя або, хутчэй, суперканкурэтныя, як Амерыка.

Летась экспарт ПВТ у ЗША вырас амаль на траціну і склаў 590 мільёнаў долараў. Паслугамі Беларускай крамянёвай даліны скарысталіся 196 паўночнаамерыканскіх кампаній. Дарэчы, экспарт Парка ў ЗША больш як удвая пераўзыходзіў таварны экспарт Беларусі ў гэту краіну. А за паўгода 2019 года ён павялічыўся ўжо ў 4 разы. 

У нашага Парка высокіх тэхналогій, можна сказаць, два ключавыя рынкі. Гэта Еўропа і ЗША. Зразумела, амерыканскія кампаніі самыя буйныя і  патрабуюць найбольш інавацыйныя рашэнні. Часцей за ўсё яны заказваюць у Беларусі праграмнае забеспячэнне.

Дарэчы, амерыканскія кампаніі не толькі актыўна карыстаюцца паслугамі беларускіх айцішнікаў, але і ўкладваюць свае грошы ў перспектыўныя праекты і стартапы. На сённяшні дзень кампаній-рэзідэнтаў з чыста амерыканскім капіталам у ПВТ - 37. А калі браць сумесныя, то гэта яшчэ плюс 54 рэзідэнты.