Экспарт беларускіх драўляных дамоў плануюць павялічыць у пяць разоў

12 февраля 2018

Экспарт беларускіх драўляных дамоў сёлета плануюць павялічыць у пяць разоў. Сёння пра гэта паведаміў старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам" Юрый Назараў.

Летась Завод газетнай паперы паставіў на экспарт драўляныя дамы на 200 000 еўра. І першая такая вёска з'явілася ў Францыі. Супрацоўніцтва працягнецца. У найбліжэйшыя дні французская дэлегацыя плануе наведаць беларускія лесаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

У цэлым прадпрыемствы Беллеспаперпрама ў 2018 годзе плануюць павялічыць аб'ём экспарту сваёй прадукцыі не менш як на 10 %.