"Экспо-2020" адкрыецца 30 верасня - Дзень Беларусі запланаваны на 22 лістапада

27 сентября 2021
Годна прадэманстраваць патэнцыял Беларусі на выставе "Экспо-2020" у Дубаі. Такое даручэнне даў сёння віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Адкрыццё запланавана на 30 верасня, на дзень раней у тэставым рэжыме запрацуе наш нацыянальны павільён. А правядзенне Дня Беларусі запланавана на 22 лістапада. У праграме - інвестыцыйны і бізнес-форум, па выніках якіх наша краіна разлічвае прыцягнуць інвестараў з Арабскіх Эміратаў і іншых дзяржаў.

Выставу "Экспо-2020" перанеслі на год з-за пандэміі. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел больш за 190 краін. Беларускі павільён зойме плошчу звыш 1 400 квадратных метраў. Пры яго афармленні выкарыстаны найноўшыя тэхналогіі.