Самая значная падзея ў міжнародным выставачным календары - ЭКСПА-2020 - сёння адкрывае свае дзверы для наведвальнікаў. Галоўная канцэпцыя мерапрыемства - "Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню". Чакаецца, што на выставе пабываюць каля 25 млн чалавек. Да канца сакавіка краіны будуць дэманстраваць свае найноўшыя навуковыя дасягненні, экспартныя, культурныя і нацыянальныя магчымасці. Канцэпцыя беларускага павільёна пабудавана па прынцыпе трох "і" - інавацыі, інвестыцыі, індывід. Яна заклікана максімальна раскрыць інвестыцыйны і інавацыйны патэнцыял Беларусі.
22 лістапада запланавана правядзенне Нацыянальнага дня Беларусі. У яго рамках адбудзецца беларускі інвестыцыйны форум і сумесны бізнес-форум з дзелавымі коламі ААЭ.













