Эксперты ацэньваюць патэнцыял Еўразійскага эканамічнага cоюза пасля саміту ў Нур-Султане

30 мая 2019

Першы пяцігадовы рубеж  у ЕАЭС пройдзены, вынікі падведзены, далейшыя акцэнты расстаўлены. Напярэдадні ў Нур-Султане завяршыўся саміт ЕАЭС, які сабраў лідараў эканамічнай "пяцёркі".

Актуальны парадак дня  абмяркоўвалі Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія, у якасці назіральніка - Малдова. Кіраўнікі дзяржаў маглі пагутарыць на палях саміту і сам-насам. Наш Прэзідэнт правёў сустрэчы з лідарамі Арменіі, Малдовы, Казахстана і Расіі. ЕАЭС – арганізацыя  маладая, усяго 5 гадоў, але цікавасць да саюза з боку іншых дзяржаў расце. І вось як ацэньваюць эксперты патэнцыял саюза.

Cямён Уралаў, палітолаг, шэф-рэдактар праекта "САНАР-2050": "Наш Еўразійскі эканамічны саюз - гэта добра, але мала. Яшчэ і вельмі павольна. Гэта звязана з тым, што ён шматбаковы і,  як любое аб'яднанне,  патрабуе вельмі вялікай колькасці ўзгадненняў. Плюс уключаецца нацыянальны лабізм, кожны прасоўвае   сваю пазіцыю. Але рух, хоць і павольна, але ідзе наперад".

Даніяр Ашымбаеў, палітолаг: "Мы пакуль  пераадольваем аргперыяды. Мы бачылі,  як спрэчкі ўзнікаюць. На ўзроўні двух прадпрыемстваў,  а падаюць як міждзяржканфлікт. Дзве  мытні або паміж двума  мінсельгасамі  як казахска-расійскія  супярэчнасці, або беларуска-расійскія. Насамрэч,  спрэчка гаспадарчых  суб'ектаў,  якія часцяком выдаюцца за міждзяржаўныя  канфлікты. ЕАЭС - гэта пляцоўка,  на якой гэтыя спрэчкі вырашаюцца".

У 2020  годзе старшынства ў ЕАЭС пераходзіць да Беларусі. Наша краіна ўжо вызначыла прыярытэты: патрэбен паўнавартасны саюз з роўнымі ўмовамі для ўсіх удзельнікаў.

Вынікі саміту ў Нур-Султане  мы падвядзём у нядзелю ў праграме "Галоўны эфір". На сувязь выйдуць усе краіны - удзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза.