Эксперты абмеркавалі адносіны Беларусі і Казахстана

13 июня 2019
Наладзіць плённыя, эфектыўныя ўсебаковыя адносіны - такая задача  стаіць перад экспертамі Беларускага і Казахстанскага інстытутаў стратэгічных даследаванняў. Сёння аналітыкі дзвюх краін правялі экспертную сустрэчу, на якой казахстанскія калегі падзяліліся з беларускімі сваім шматгадовым вопытам працы. У дыскусіі прыняў удзел і пасол гэтай краіны ў Беларусі. Аналітыкі абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, таксама падвялі вынікі прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Казахстане. Акрамя таго, гаварылі і наконт узаемадзеяння Мінска і Нур-Султана на інтэграцыйных пляцоўках: ад Еўразійскага эканамічнага саюза  да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. 

Што да двухбаковых адносін Беларусі і Казахстана, то дзяржавы робяць стаўку на развіццё кааперацыі. Развіваюцца гандлёва-эканамічныя адносіны. Задача, пастаўленая кіраўніцтвам дзвюх краін дасягнуць тавараабарот у мільярд долараў,  практычна выкананая. Акрамя эканамічнага эфекту, рост адзначаецца ў культурных, гуманітарных і палітычных кантактах.