Эксперты МЭК рыхтуюць фундамент для вялікай інвестыцыйнай пляцоўкі

6 октября 2015

Звыш тысячы дэлегатаў з больш як 80 краін. Эксперты Міжнароднай электратэхнічнай камісіі рыхтуюць фундамент для вялікай інвестыцыйнай пляцоўкі. Афіцыйнае адкрыццё планетарнага форуму адбудзецца 12 кастрычніка, але ўжо арганізавана больш за 30 пляцовак, дзе ў жывых дыскусіях абмяркоўваюць будучыню сусветных стандартаў. Паводле слоў беларускіх удзельнікаў, гэта лепшая дапамога ў прасоўванні нашай прадукцыі на міжнародных рынках.

Шматлікія стандарты, якія абмяркоўваюць сёння ў Мінску, толькі трэба будзе ўкараняць у нашай краіне. Беларусь як паўнапраўны і актыўны ўдзельнік МЭК гатова распрацоўваць і ўносіць свае стандарты. На думку ўдзельнікаў, такія глабальныя форумы задаюць сапраўдныя арыенціры для сусветнай інжынернай супольнасці.