Эксперты з Казахстана зацікавіліся беларускімі аграгарадкамі

25 февраля 2014

Эксперты з Казахстана зацікавіліся беларускімі аграгарадкамі і сельгаскомплексамі. Запусціць такія праекты ў сябе плануюць у Акмалінскай вобласці. Гэта заявіў кіраўнік казахстанскага рэгіёну, наведваючы Гродна. Асабую цікавасць у партнёраў па Мытным саюзе выклікае наша малочная галіна.


Таксама прадстаўнікоў казахстанскай дэлегацыі цікавяць праекты ў будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы. На сустрэчы кіраўнікі двух рэгіёнаў падпісалі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.