Эксклюзіўнае інтэрв'ю віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына глядзіце ў "Галоўным эфіры"

22 февраля 2019

Рабочымі планамі эксклюзіўна з нашым каналам падзяліўся віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, галоўнымі рэзервамі для росту ВУП з'яўляюцца наладжванне выразнай сістэмы эканамічнага развіцця (без перакосаў па лініі "цэнтр-рэгіёны"), адкрыццё новых высокатэхналагічных вытворчасцяў і мадэрнізацыя дзеючых прадпрыемстваў. 

Як прыклад - прадпрыемства па выпуску лекавых прэпаратаў "Лекфарм" у Лагойску. Больш чым тры гады таму тут увялі ў строй новы корпус. Увесь працэс вытворчасці цалкам аўтаматызаваны. Каля 20 % прадукцыі ідзе на экспарт, астатнюю пастаўляюць у беларускія аптэкі. Высокая рэнтабельнасць дазволіла абнавіць абсталяванне за кошт уласных сродкаў і задзейнічаць высакакласных спецыялістаў. Як адзначыў першы намеснік прэм'ер-міністра па выніках наведвання гэтага прадпрыемства, гэта і ёсць пункты росту для рэгіёнаў. Аляксандр Турчын падкрэсліў: уся неабходная заканадаўчая база для развіцця бізнесу ў Беларусі створана. Але сёння абмяркоўваюцца і дадатковыя меры для стымулявання. 

Аб эфектыўнасці вытворчасці, павышэнні прадукцыйнасці працы, а таксама пытаннях, якія ставіць сёння малы бізнес, глядзіце ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры". Інтэрв'ю з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным.