Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Сумой Чакрабарці, кіраўніком ЕБРР

17 сентября 2017

Беларусь ужо 25 гадоў актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Агульны аб'ём інвестыцый за гэты час наблізіўся да лічбы 2 мільярды еўра. Акрамя падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, грошы ідуць на будаўніцтва аўтамагістраляў, новых вытворчасцяў і ў цэлым на развіццё інфраструктуры. Так, у Віцебску, Лідзе, Полацку і Оршы за кошт сродкаў банка мадэрнізавалі сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення.

Новая стратэгія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі, а таксама погляд звонку на ўдасканаленне сістэмы ЖКГ. Як павінна праходзіць бяспечная для эканомікі прыватызацыя, за кошт чаго павышаецца інвестыцыйная прывабнасць Беларусі? Нам удалося эксклюзіўна пагутарыць з кіраўніком найбуйнейшай фінансавай арганізацыі кантынента Сумой Чакрабарці. Спыталі мы і пра ўплыў Брэксіта на эканоміку Еўропы (відэа).