Эксклюзіўнае інтэрв'ю з Міхаілам Мясніковічам - у нядзелю ў "Галоўным эфіры"

26 мая 2016

Прыцягненне замежных інвестыцый, развіццё дзелавой ініцыятывы і лібералізацыя фінансавага рынку - адны з ключавых пунктаў у праекце Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2020 года. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, дакумент таксама ўтрымлівае шэраг мер, накіраваных на бездаўгавы плацежны баланс і збалансаванае развіццё эканомікі. Асаблівую ўвагу ў бягучай пяцігодцы таксама нададуць інавацыйнай падрыхтоўцы кадраў і зніжэнню пазыковай нагрузкі прадпрыемстваў.

Наколькі будзе расці ВУП, якія прадпрыемствы прапануюць цалкам вызваліць ад падаткаў, за кошт якіх інструментаў будзе будавацца новая эканоміка? Усё, што вы хацелі даведацца аб планах і перспектывах на найбліжэйшыя гады. Разгорнутае інтэрв'ю са старшынёй верхняй палаты парламента Міхаілам Мясніковічам. Глядзіце ў нядзелю ў "Галоўным эфіры".