Эксклюзіўнае інтэрв'ю з экспертам мабільнай лабараторыі якасці нафтапрадуктаў глядзіце ў "Галоўным эфіры"

24 ноября 2016

Дарэчы, напярэдадні наступлення халадоў у Беларусі пачала працу мабільная лабараторыя якасці нафтапрадуктаў. Каб зразумець наколькі гэта актуальна, дастаткова ўспомніць праблемы з дызелем мінулай зімой.

Перасоўны аўтафургон прадэманстравалі сёння ў Мінску. Ён атрымаў дзяржаўную акрэдытацыю. Аналіз аднаго віду паліва займае 30 хвілін. Пакуль якасць гаручага будуць правяраць толькі на АЗС адной сеткі, але супрацоўнікі не выключаюць магчымасці правядзення ў будучыні і незалежных экспертыз.

Вялікі эксперымент правядзем і мы ў выніковай праграме "Галоўны эфір". Нашы карэспандэнты ўжо пачалі тэстыраванне якасці паліва. У прыватнасці - дызелю. Эксклюзіўнае інтэрв'ю з экспертам мабільнай лабараторыі, а таксама свежыя звесткі аб стане гаручага на розных АЗС перад зімовым сезонам. Глядзіце ў нядзелю ў 9 вечара.