Эксклюзіўнае інтэрв'ю старшыні праўлення Ашчадбанка Германа Грэфа

1 июля 2018

Ашчадбанк мае намер павялічыць аб'ёмы інвестыцый у нашу краіну.

Наконт гэтага дамовіліся ў Палацы Незалежнасці, дзе Прэзідэнт абмеркаваў супрацоўніцтва з кіраўніком найбуйнейшага расійскага банка. За апошнія 8 гадоў гэтая фінансавая структура ўжо напрамую інвесціравала 4 мільярды долараў. І, мяркуючы па ўсім, лічба сур'ёзна павялічыцца. У прыватнасці, за кошт экспарту беларускіх тавараў і інвестыцый у развіццё машынабудавання, энергетыкі і здабыўнога комплексу. Прадоўжацца інвестыцыі і ў будаўніцтва. Напрыклад, летась банк выкупіў даўгабуд ля Белдзяржцырка. Першапачаткова там павінна была быць гасцініца, Ашчадбанк жа плануе да канца года размясціць там свой офіс, а таксама магазіны і рэстараны.

Аднак партфель праектаў значна шырэйшы. Аб перспектывах фінансавай структуры на рынку Беларусі - у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" расказаў старшыня праўлення расійскага банка.