Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі Беларусі

26 мая 2015

У Беларусі павінны быць створаныя новыя галіны прамысловасці, якія змогуць выкарыстаць атамную энергію айчыннай АЭС. Сёння ва ўрадзе разгледзелі новаўвядзенні, якія дапоўняць дырэктыву № 3 "Эканомія і беражлівасць". Дакумент быў прыняты ў 2007 годзе і яго галоўная мэта - эканомія паліўных рэсурсаў краіны. За гэтыя гады ў Беларусі адбылася масавая мадэрнізацыя энергетычнай галіны. У Астраўцы ідзе будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Больш эканомна сталі выкарыстоўваць электраэнергію і газ. Пачалі шукаць новыя крыніцы відаў паліва. Але сёння на першы план выходзяць іншыя мэты эканамічнай бяспекі.

Дзмітрый Крутой, намеснік Міністра эканомікі Беларусі: "У нас павінны з'явіцца зусім новыя галіны прамысловасці, якія змогуць выкарыстаць гэтую атамную энергію. Вы ведаеце, што з 2007 года вельмі сур'ёзна была мадэрнізаваная наша энергетычная сістэма, уведзеныя новыя магутнасці, і з'яўленне новага буйнога аб'екта як АЭС, натуральна, мяняе ўвесь энергабаланс. Сёння новая версія гэтага балансу фарміруецца, і мы чакаем прапаноў ад нашай прамысловасці, як выкарыстаць тую новую электраэнергію, што атрымаем ад атамнай электрастанцыі".

Беларускую АЭС будуюць у Гродзенскай вобласці недалёка ад горада Астравец. Першы энергаблок павінен зарабіць у 2018 годзе, другі ў 2020-м.