Эканомія бывае дарагой

14 августа 2013

Да такой высновы прыйшла калегія камітэта дзяржкантролю, калі праверыла выкананне праграмы энергазберажэння. Не выконваюцца тэрміны будаўніцтва, набытае абсталяванне не адпавядае параметрам энергазберажэння, а ў праграмы ўключаюцца мерапрыемствы, тэрміны акупнасці якіх перавышаюць 10 гадоў, што супярэчыць заканадаўству. Гэта прывяло да таго, што ў бюджэт краіны не атрымана прыбытку памерам больш за 328 млрд рублёў. Напрыклад, пры паспяховым выніку можна было паменшыць закупліванне прыроднага газу на 217 мільёнаў кубаметраў.


Праз пралікі немалыя сумы выдаткаваныя на магутнае абсталяванне, якое пакуль не запатрабаванае. Так, ужо 2 абагравальныя сезоны прастойвае кацельня па вуліцы Герояў 120-й дывізіі, на якую было выдаткавана больш за 8 млрд рублёў. Год праверак выявіў некалькі дзясяткаў падобных парушэнняў. Прапановы рашэння праблем ужо адрасаваныя ўраду, Дзяржстандарту, міністэрствам і аблвыканкамам.