Эканоміка цэнтральнага рэгіёна ў другім паўгоддзі пачала дэманстраваць пэўны рост

25 августа 2016

Эканоміка цэнтральнага рэгіёна ў другім паўгоддзі пачала дэманстраваць пэўны рост, хоць за першыя 6 месяцаў асноўныя паказчыкі не дасягнулі ўзроўню мінулагодніх. Пра гэта паведамілі сёння ў аблвыканкаме. Лепшыя вынікі дэманструе сёння хімічная, фармацэўтычная, харчовая і лёгкая прамысловасць. А вось традыцыйна моцныя сферы - машынабудаванне і будаўніцтва - адстаюць. Працягваецца работа па прыцягненні прамых замежных інвестыцый.

Да канца года сітуацыя павінна выправіцца. Звязана гэта і з актыўнай стадыяй развіцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Сярод іх - завод па выпуску легкавых аўтамабіляў ў Барысаве і індустрыяльны парк "Вялікі камень".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя