Эканоміка Мінскай вобласці па выніках 2015 года паказвае станоўчую дынаміку росту

29 декабря 2015

Так, у паказчыку валавога рэгіянальнага прадукту цэнтральны рэгіён - лідар у Беларусі. Якасныя дасягненні дэманструе будаўнічая сфера і сельская гаспадарка. Пра гэта сёння заявілі на выніковым пасяджэнні ў аблвыканкаме з удзелам губернатара Сямёна Шапіры і кіраўнікоў усіх раёнаў. Таксама разглядалі пытанне абласнога бюджэту на 2016 год. Ён будзе сацыяльна арыентаваным, а галоўнае, з прафіцытам больш як на 120 мільярдаў рублёў.

Мікалай Кухавец, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама: "Бюджэт 2016 года прагназуецца па прыбытках памерам 20,7 трыльёна рублёў, па выдатках 20,6 трыльёна рублёў. Прафіцыт бюджэту 125 мільярдаў рублёў будзе накіраваны на пагашэнне пазыковых абавязацельстваў мясцовых органаў улады. Што датычыцца скіраванасці бюджэту, то ён з'яўляецца сацыяльна арыентаваным. Больш як 61% будзе накіраваны на фінансаванне сацыяльнай сферы".

Адзначым, што адзін са стратэгічных кірункаў развіцця эканомікі Мінскай вобласці - экспарт. Тут па-ранейшаму на першым плане такія прамысловыя гіганты, як Беларуськалій і БелАЗ.