Эканоміка і жыццё людзей у цэнтры любых палітычных рашэнняў. Важныя акцэнты на нарадзе ў Прэзідэнта

7 апреля 2020
Эканоміка і жыццё людзей павінны быць у цэнтры любых палітычных рашэнняў. Акцэнты Прэзідэнт расставіў на вялікай нарадзе аб пастаўках нафты. 


Эканоміка і жыццё людзей - пытанне нумар адзін


У Палац Незалежнасці запрошаныя ўрад, старшыні аблвыканкамаў, кіраўнікі профільных ведамстваў. У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі дынаміка цэн, загрузка нашых НПЗ, магутнасці для захоўвання сыравіны, а таксама забяспечанасць унутранага рынку нафтапрадуктамі, у тым ліку палівам для завяршэння пасяўных работ. Сітуацыя на нафтавым рынку, якая ўвесь час змяняецца, зараз адна з самых надзённых тэм ва ўсім свеце, кан'юнктура непрагназуемая, а таму Прэзідэнт заклікае мець для краіны некалькі сцэнарыяў развіцця сітуацыі. Неабходна мінімізаваць залежнасць ад нафтавых гульняў найбуйнейшых дзяржаў. Іх нежаданне знаходзіць агульную мову адна з адной негатыўна адбіваецца на цэнах на чорнае золата. Ціск на энергарынак па-ранейшаму аказваюць і навіны аб распаўсюджванні каранавіруса. 


Прэзідэнт даручыў стварыць сур'ёзны запас нафты


Пакуль нафта танная, важна ператварыць гэтую сітуацыю сабе ў плюс. А таму Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць сур'ёзны запас нафты і паліва на непрадбачаныя выпадкі. Гэта дазволіць не парушаць працу галін і не перарываць тэхналагічныя працэсы.


Беларусь плануе цалкам загрузіць НПЗ

Дададзім, у красавіку Беларусь разлічвае купіць у Расіі каля двух мільёнаў тон нафты, што дазволіць цалкам загрузіць магутнасці нашых НПЗ. Акрамя гэтага, наша краіна не адмаўляецца ад альтэрнатыўнага імпарту - праз парты Клайпеды і Адэсы. Так, нагадаем, у сакавіку пастаўкі танкернай нафты склалі 570 000 тон.