Эканамічны патэнцыял Віцебскай вобласці вывучае спецыяльная працоўная група

30 марта 2017

У гэтыя дні эканамічны патэнцыял рэгіёнаў вывучае і спецыяльная працоўная група. У яе ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, працы, архітэктуры і будаўніцтва. Так, намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар назваў асноўныя болевыя месцы прадпрыемстваў - гэта крэдытная нагрузка і істотныя выдаткі на паліўна-энергетычныя рэсурсы. У Віцебскай вобласці спецыялісты ўжо наведалі заводы Лёзненскага і Полацкага раёнаў. Асноўная задача - выявіць рэзервы эканамічнага росту, а таксама фактары, якія перашкаджаюць развіццю эканомікі.

Юрый Чабатар, намеснік міністра эканомікі Беларусі: "Трэба глядзець, працаваць, шукаць рэзервы - як павышаць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчых арганізацый. Розныя прадпрыемствы мы наведалі, розныя праблемы пачулі. Мяркую, калі ўсе рэгіёны ўбачым і пачуем, гэтыя праблемы і рашэнні сфармулюем".

Усе праблемныя пытанні дбайна вывучаць і выпрацуюць сістэмныя прапановы, якія разгледзяць ва ўрадзе.